Для дзяцей
Запрашаем дзяцей (0-10 гадоў) разам з апекун(к)амі да сумесных забаваў на выходных (уваход вольны, няма абавязку папярэдняй рэзервацыі) і на сямейныя заняткі (патрэбныя квіткі).
Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” – гэта каляровая, сучасная і бяспечная прастора ў Музеі POLIN, створаная з клопатам пра наймалодшых наведвальнікаў. Тут можна маляваць, гуляць, чытаць кніжкі з багатай бібліятэкі, а таксама займацца музыкай!
Дзякуючы загадзя прыгатаваным матэрыялам і дыдактычнай дапамозе, дзеці разам з дарослымі пазнаюць свет яўрэйскай культуры, традыцыі і гісторыі. Мы ствараем прастору, якая дапамагае будаваць цёплыя і шчырыя адносіны з дзецьмі, а таксама спрыяе з’яўленню новых зацікаўленасцяў у дзяцей.
Субота, 20 чэрвеня
- 11:00-12:30 – У сямейнай майстэрні “У караля Мацюся” (рэзервацыя, бясплатны квіток);
- 14:00-18:00 – Час вольных забаў. Уваход вольны, без папярэдняй рэзервацыі.
Нядзеля, 21 чэрвеня
- 11:00-13:30 – Час вольных забаў. Уваход вольны, без папярэдняй рэзервацыі;
- 14.00-18.00 – Час вольных забаў. Уваход вольны, без папярэдняй рэзервацыі.
Падрабязную інфрмацыю пра ўсе нашыя актуальныя падзеі можна знайсці на: www.polin/ukrolamaciusia, а таксама ў спецыяльнай групе для бацькоў на Фэйсбуку.
Азнаёмся з нашымі правіламі
Таксама заахвочваем падпісацца на наш інфармацыйны бюлетэнь.