"Пазнаем яўрэйскі Муранаў" - аўтарская экскурсія на беларускай мове

Запрашаем на аўтарскую сустрэчу на беларускай мове з Таццянай  Казак, з якой мы вырушым у падарожжа ў часе па яўрэйскім Муранаве.

Падчас шпацыру мы пазнаёмімся з адным з самых цікавых варшаўскіх раёнаў – Муранавам, пашукаем сляды мінулага жыцця і месцы, што існавалі яшчэ стагоддзе таму. 

Таксама мы пабачым, як выглядае сучаснае жыццё былога яўрэйскага Паўночнага раёна, даведаемся больш пра ўнікальную канцэпцыю жылой забудовы Муранава, пабудаванай на руінах гета, і адкрыем для сябе цікавыя прыклады ўшаванавання памяці ў выглядзе муралаў.

УВАГА: Будзьце гатовыя прайсці каля двух кіламетраў. Шпацыр адбудзецца ў любых умовах надвор’я (нават неспрыяльных). Раім зручна абуцца, на выпадак дажджу варта мець з сабою парасон і/ці плашч, а ў спякотны дзень – пітную ваду і галаўны ўбор. На шляху нашай экскурсіі будуць трапляцца пагоркі і лесвіцы.
 Logotypy Funduszy Norweskich, Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego, Muzeum POLIN. Na dole napis: wspólnie działamy na rzecz bardziej zielonej, demokratycznej i odpornej Europy.

Таццяна Казак нарадзілася ў 1983 г. у Гродне. Праводзіць экскурсіі па Варшаве і сталічных музеях. Вывучала гісторыю ва ўніверсітэце ў Гродне, атрымала ступень магістра ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце ў Вільнюсе. Займаецца арганізацыяй і правядзеннем шпацыраў для эмігрантаў па розных частках Варшавы. Ад 2011 г. жыве і працуе ў Варшаве.

"Пазнаем яўрэйскі Муранаў" - аўтарская экскурсія на беларускай мове

15.06.2025 - 12.07.2026
  • 12.07 (нядзеля) а 14:00-16:00 (НЯМА МЕСЦАЎ)
  • шпацыр на беларускай мове
  • Запісы: [email protected]
    • запісы магчымыя да пятніцы перад шпацырам да 15:00
    • колькасць месцаў абмежаваная
    • падчас рэгістрацыі трэба напісаць колькасць удзельнікаў шпацыру
  • Калі ласка, прыходзьце своечасова, бо праз спазненне вы можаце не трапіць на шпацыр.