Сямейныя майстар-класы

Запрашаем на незвычайныя сямейныя майстар-класы, поўныя забаў, творчасці і адкрыццяў! У гэтым паўгоддзі мы натхняемся часовай экспазіцыяй “Моц слоў” і міні-выставай “POLIN. Адпачні тут”. 

Мы падрыхтавалі розныя заняткі, на якіх кожны знойдзе штосьці для сябе. Нашыя сустрэчы даступныя і прыязныя для асобаў з інваліднасцямі. Гэта цудоўная магчымасць, каб правесці час разам у радаснай сямейнай атмасферы.

План майстар-класаў

Люты 2026

Бацькаўшчына маёй мовы – сямейныя анімацыі

  • 21 i 22 лютага (субота і нядзеля), 11:00-18:00;
  • Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”;
  • Бясплатны ўваход без папярэдняй рэзервацыі.

Як часта мы думаем пра мову? Ёсць такі дзень ў годзе, калі варта звярнуць на яе асаблівую ўвагу. У межах Фестывалю да Сусветнага дня роднай мовы мы будзем ствараць магніты з любімымі словамі з нашых родных моў.  Таксама мы зробім калажы на тэму “Мова – мой дом”, будзем разам запісваць словы з нашага дзяцінства. Запрашаем нанова адкрыць для сябе сваю мову (ці мовы). Актыўнасці будуць чакаць вас усе выходныя, можна далучыцца ў любы момант. 

Майстар-класы суправаджаюць часовую экспазіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы” і Фестываль вакол Сусветнага дня роднай мовы. 

Май 2026

Ноч музеяў – сямейныя майстар-класы 

  • 16 мая (субота), 19:00-22:00;
  • Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”;
  • Бясплатны ўваход без папярэдняй рэзервацыі.

Як і кожны год, запрашаем вас на Ноч музеяў, поўную неспадзяванак! Вас чакае сямейная гульня па часовай эскпазіцыі “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы” з узнагародамі! Са спецыяльным заплечнікам, у якім вы знойдзеце таямнічыя прадметы, наведаеце выставу і адкрыеце таямніцы літар. Не абыдзецца і без творчых майстар-класаў на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”. 

Майстар-класы суправаджаюць часовую экспазіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.

Дзень Дзіцяці  – Моц слоў

  • 31 мая (нядзеля), 11:00-15:00;
  • Месца: сквер каля музея і музейныя прасторы;
  • Бясплатны ўваход;
  • Дакладная праграма будзе даступная на старонцы музея ў першы тыдзень мая 

Перад намі незвычайнае свята – Дзень Дзіцяці! Свята забаў і адпачынку. Натхнёныя новай часовай выставай, мы занурымся ў свет літар і моў. Будзем забаўляцца, праходзіць лабірынты са словамі, прымаць удзел у творчых майстар-класах і атрымліваць узнагароды!  

Майстар-класы суправаджаюць часовую экспазіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.
 

Варта ведаць

  • Для каго: дзеці ва ўзросце 4-10 гадоў і іх апекуноў / апякунак;
  • Працягласць: прыкладна 150 хвілін;
  • На майстар-класах дзейнічае рэгламент. Просім з ім азнаёміцца перад заняткамі. Удзел у майстар-класе аўтаматычна пацвярджае, што вы згодныя з палажэннямі рэгламенту;
  • Апякун / апякунка прымае ўдзел у занятках;
  • У залежнасці ад тэматыкі заняткі праводзяцца на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” альбо на пастаяннай / часовай экспазіцыі;
  • Колькасць месцаў абмежаваная;
  • Безбар’ерная прастора;
  • Індукцыйная пятля і гукаізаляцыйныя навушнікі даступныя на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”;
  • На Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” неабходны зменны абутак.