Aдукацыйная прапанова Mузея POLIN для школ на беларускай мове

Запрашаем вучняў і вучаніц на ўнікальныя заняткі, прысвечаныя знаёмству з яўрэйскай культурай.

Сустрэчы з яўрэйскай культурай

Падчас сустрэчы мы будзем даследаваць прадметы, сімвалы і традыцыі, звязаныя з рэлігійным і штодзённым жыццём яўрэяў. Наведаем пастаянную экспазіцыю, дзе пабачым інтэр’ер сінагогі і традыцыйнага яўрэйскага дому.

Натхніўшыся ўбачаным, мы створым уласны мастацкі выраб на майстар-класе. Заняткі дазволяць вучням зразумець такія паняцці, як шабат, сінагога ці яўрэйскі дом. Гэта цудоўная магчымасць, каб даведацца пра багацце яўрэйскай культуры ў цікавай і даступнай форме.

Пасля асноўнай часткі прадугледжаны вольны час для гульняў у нашай прасторы (у залежнасці ад патрэбаў групы).

Арганізацыйная інфармацыя

  • Працягласць заняткаў: 90 хвілінаў
  • Дзень: серада (14:00–16:00)
  • Месца правядзення заняткаў – пастаянная экcпазіцыя музея і Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” (сучасная і бяспечная прастора для дзяцей у Музеі POLIN)
  • Група да 20 асобаў + апекуны, апякункі
  • Рэзервацыя: [email protected]

Гульні і забавы з двароў мінулага

Запрашаем на майстар-класы, поўныя радасці і руху, падчас якіх мы перанясёмся ў даваенныя двары і адкрыем свет дзіцячых гульняў мінулага. Мы навучымся гуляць у дрэйдл, пазнаёмімся з ваўчком і адркыем для сябе іншыя забытыя забавы. Таксама мы даведаемся, адкуль у польскіх лічылках з’явіліся словы з мовы ідыш. Пабачым, як выглядалі вуліцы і двары шмат гадаў таму, а потым і самі станем удзельнікамі незвычайных гульняў!