Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”
Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” – гэта каляровая, сучасная і бяспечная прастора ў Музеі POLIN, створаная з клопатам пра наймалодшых наведвальнікаў. Тут можна маляваць, гуляць, чытаць кніжкі з багатай бібліятэкі, а таксама займацца музыкай! Запрашаем дзяцей (0-10 гадоў) разам з апекунамі і апякункамі далучыцца да забаў (уваход вольны, няма абавязку папярэдняй рэзервацыі) і на сямейныя заняткі (патрэбныя квіткі) у выходныя дні.
Дзякуючы загадзя прыгатаваным матэрыялам і дыдактычнай дапамозе, дзеці разам з дарослымі пазнаюць свет яўрэйскай культуры, традыцыі і гісторыі. Мы ствараем прастору, якая дапамагае будаваць цёплыя і шчырыя адносіны з дзецьмі, а таксама спрыяе з’яўленню новых зацікаўленасцяў у дзяцей.
Гадзіны працы
Субота, 6 чэрвеня
- 11:00-13:30 – сямейныя анімацыі вакол экспазіцыі “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”. Уваход вольны, без папярэдняй рэзервацыі;
- 14:00-17:00 – сямейныя анімацыі вакол экспазіцыі “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”. Уваход вольны, без папярэдняй рэзервацыі;
Нядзеля, 7 чэрвеня
- 11:00-13:30 – сямейныя анімацыі вакол экспазіцыі “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”. Уваход вольны, без папярэдняй рэзервацыі;
- 14.00-18.00 – сямейныя анімацыі вакол экспазіцыі “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”. Уваход вольны, без папярэдняй рэзервацыі;
Падрабязную інфармацыю пра ўсе нашыя актуальныя падзеі можна знайсці на: www.polin/ukrolamaciusia, а таксама ў спецыяльнай групе для бацькоў на Фэйсбуку.
Азнаёмся з нашымі правіламі
Таксама заахвочваем падпісацца на наш інфармацыйны бюлетэнь.