Зімовыя вакацыі для сямей з дзецьмі

Зімовыя вакацыі пачынаюцца! Шукаеце ідэі, як цікава пабавіць час з дзецьмі? Сардэчна запрашаем у наш музей. У нас ёсць для вас некалькі захапляльных і карысных для развіцця прапаноў, сярод якіх кожны і кожная знойдзе штосьці для сябе.

Сямейныя мерапрыемствы падчас зімовых вакацый

Гульня па пастаяннай эскпазіцыі “Таямнічы музей”

Гульня “Таямнічы музей” – гэта спецыяльная прапанова для сямей, якія плануюць наведаць наш музей разам з дзецьмі падчас вакацый. З 19 студзеня да 1 сакавіка 2026 года падчас пакупкі білетаў (бясплатны дзень для наведвання – чацвер) можна бясплатна атрымаць карту для сямейнай гульні па пастаяннай экспазіцыі.  Вы будзеце даследаваць выбраныя галерэі* на выставе і шукаць адказы на пытанні. Дзякуючы гульні вы адкрыеце самыя прывабныя месцы нашай экспазіцыі і даведаецеся шмат цікавых фактаў, звязаных з яўрэйскай культурай. Усіх гульцоў чакаюць узнагароды!

* Гульня ўключае ў сябе выбраныя галерэі: ад сярэднявечча да міжваеннага перыяду.

  • Для каго: для сямей з дзецьмі ва ўзросце 5-10 гадоў;
  • Тэрмін: 19 студзеня – 1 сакавіка 2026 (падчас зімовых вакацый);
  • Даступнасць: бясплатна ў межах *білета на экспазіцыю;
  • Мовы: беларуская, польская, украінская, англійская;
  • Узнагароды: пасля завяршэння гульні ў касах музея

Гульня на часовай экспазіцыі “Літарнае галавакружэнне”

Вы ўжо добра вывучылі нашую пастаянную экспазіцыю? Цудоўна! Мы запрашаем сем’і з дзецьмі на незвычайнае наведванне часовай выставы “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”. Спецыяльна для вас мы падрыхтавалі новую гульню “Літарнае галавакружэнне”. У касах музея можна атрымаць рабочыя лісты і пазычыць спецыяльны заплечнік, у якім вы знойдзеце розныя прадметы, што дапамогуць пазнаць выставу і весела пабавіць час. Дзякуючы гэтай гульні вы адкрыеце таямніцы алфавіта іўрыта, будзеце сачыць за звяркамі на старонках старых кніг, а таксама даведаецеся, адкуль паходзіць слова “фанабэрыя”! 

Напрыканцы атрымаеце прызы ў касах музея. 

  • Для каго: для сямей з дзецьмі ва ўзросце 5-10 гадоў;
  • Тэрмін: 19 студзеня – 1 сакавіка 2026 (падчас зімовых вакацый);
  • Даступнасць: бясплатна;
  • Мовы: беларуская, польская, украінская, англійская;
  • Узнагароды: пасля завяршэння гульні ў касах музея

Наведванне пастаяннай выставы з сямейным аўдыёгідам

Запрашаем наведаць пастаянную выставу ўсёй сям'ёй са спецыяльным аўдыёгідам. Перад тым, як вы вырушыце ў падарожжа, трэба ўзяць у касах невялічкія прылады і надзець навушнікі. Па дарозе вас будуць чакаць шматлікія сюрпрызы і заданні. Вы пачуеце гісторыі з судовых палат, рамесных майстэрняў, размовы, якія вядуцца на вуліцах старых гарадоў і мястэчак. А яшчэ пазнаёміцеся з гісторыямі пра сумесную працу, сяброўства, сям'ю, яўрэйскія святы і звычаі. Наведванне ахоплівае галерэі пастаяннай экспазіцыі з матэрыяламі, бяспечнымі для маленькіх наведвальнікаў.

  • Для каго: для сямей з дзецьмі ва ўзросце 6-12 гадоў;
  • Тэрмін: 19 студзеня – 1 сакавіка 2026 (падчас зімовых вакацый);
  • Даступнасць: бясплатна ў межах *білета на экспазіцыю;
  • Мовы: польская, украінская, англійская 
     

 

 

*Білет за 1 PLN для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 7 да 26 гадоў, датычыць толькі ўладальнікаў пасведчанняў польскіх школ і ўніверсітэтаў. Для дзяцей да 7 гадоў уваход на выставу з’яўляецца бясплатным.

Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”

Запрашаем пабавіць час разам у нашай маляўнічай прасторы «У караля Мацюся», дзе вас чакаюць цацкі, кнігі, гульні і размалёўкі. Штодня ў вас будзе магчымасць узяць удзел у творчых занятках, а таксама ў гульні “Цэль: пончык”, якая больш за ўсё спадабался дзецям падчас святкавання Ханукі. Паспрабуйце трапіць у цэль – велізарны рознакаляровы пончык! 

  • Для каго: для сямей з дзецьмі ва ўзросце 0-10 гадоў;
  • Тэрмін: 19 студзеня – 1 сакавіка 2026 (акрамя аўторкаў), 11:00-13:00, 14:00-18:00.  
  • Азнаёміцца з графікам працы прасторы «У караля Мацюся»
  • Даступнасць: бясплатна
  • На Пляцоўцы сямейнай адукаці «У караля Мацюся» неабходна мець з сабой зменны абутак.

 

Pomarańczowy napis U króla Maciusia. Miejsce Edukacji Rodzinnej

Darczyńcy

Fundacja Parasol          Stowarzyszenie Żydowski Instytut Historyczny

Patroni medialni

Logo Gazety Wyborczej   logo warszawskiej Gazety Wyborczej   Logo portalu cojestgrane24.wyborcza.pl  Czas Dzieci