Паваенныя гісторыі польскіх яўрэяў праз прызму асабістага досведу сучасных уцякачак

Запрашаем вас на ўнікальную экскурсію па пастаяннай і часовай экспазіцыі, падчас якой мы паразмаўляем пра досвед страты, пошукаў, выгнання і вяртання. Мы прымеркавалі яе да Дня ўцекачоў, таму што гісторыі, якія вы пачуеце, датычаць не толькі мінулага. Яны актуальныя і сёння. 

  • 20.06 (пятніца), 17:00-18:00;
  • Экскурсія на ўкраінскай і беларускай мовах
  • Бясплатна
  • Абавязковая рэзервацыя: [email protected]
    • можна зарэзерваваць максімум 2 бясплатныя ўступныя квіткі  
    • падчас рэгістрацыі трэба напісаць імёны і прозвішчы ўдзельнікаў шпацыру
  • УВАГА!!! Калі ласка, прыходзьце своечасова, бо праз спазненне вы можаце не трапіць на шпацыр. 

Якія былі першыя крокі польскіх яўрэяў у пасляваенным свеце? Як яны аднаўлялі пачуццё дому і годнасці? Дзе яны шукалі новы сэнс і месца для сябе?  

Падчас гэтай спецыяльнай экскурсіі мы будзем распавядаць пра лёсы герояў і гераінь пастаяннай выставы, а таксама часовай экспазіцыі “1945. Не канец, не пачатак” з дапамогай гісторый, якія яднаюць досвед мінулага з галасамі сучасных уцякачак. Гэта будзе не толькі падарожжа ўглыб паваеннай гісторыі, але і шчырая асабістая размова пра страту, памяць і новыя пачаткі.  
 

Марыя Беластоцкая нарадзілася ў Кіеве. Адукатарка, журналістка. У дадзены момант вывучае франузскую філалогію. Удзельнічае ў міжнародных адукацыйных і навуковых праектах. Жыве ў Варшаве з 2022 году. Ад 2022 году працуе ў Музеі POLIN, дзе адказвае за праекты для меншасцяў.

Аляксандра Трутнева нарадзілася на Гродзеншчыне. Адукатарка і выкладчыца славянскіх моваў. У 2019 годзе скончыла славянскую філалогію ў Мінску. У дадзены момант з’яўляецца студэнткай SEW у Варшаве. З 2024 году працуе ў Музеі POLIN, дзе займаецца праектамі для меншасцяў. 
 

Паваенныя гісторыі польскіх яўрэяў праз прызму асабістага досведу сучасных уцякачак

Wystawa czasowa
20.06.2025 - 20.06.2025
Muzeum możesz zwiedzać w następujących językach:
беларуская