Сямейныя майстар-класы
Мы падрыхтавалі розныя заняткі, на якіх кожны знойдзе штосьці для сябе. Нашыя сустрэчы даступныя і прыязныя для асобаў з інваліднасцямі. Гэта цудоўная магчымасць, каб правесці час разам у радаснай сямейнай атмасферы.
План майстар-класаў
Люты 2026
Бацькаўшчына маёй мовы – сямейныя анімацыі
- 21 i 22 лютага (субота і нядзеля), 11:00-18:00;
- Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”;
- Бясплатны ўваход без папярэдняй рэзервацыі.
Як часта мы думаем пра мову? Ёсць такі дзень ў годзе, калі варта звярнуць на яе асаблівую ўвагу. У межах Фестывалю да Сусветнага дня роднай мовы мы будзем ствараць магніты з любімымі словамі з нашых родных моў. Таксама мы зробім калажы на тэму “Мова – мой дом”, будзем разам запісваць словы з нашага дзяцінства. Запрашаем нанова адкрыць для сябе сваю мову (ці мовы). Актыўнасці будуць чакаць вас усе выходныя, можна далучыцца ў любы момант.
Майстар-класы суправаджаюць часовую экспазіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы” і Фестываль вакол Сусветнага дня роднай мовы.
Май 2026
Ноч музеяў – сямейныя майстар-класы
- 16 мая (субота), 19:00-22:00;
- Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”;
- Бясплатны ўваход без папярэдняй рэзервацыі.
Як і кожны год, запрашаем вас на Ноч музеяў, поўную неспадзяванак! Вас чакае сямейная гульня па часовай эскпазіцыі “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы” з узнагародамі! Са спецыяльным заплечнікам, у якім вы знойдзеце таямнічыя прадметы, наведаеце выставу і адкрыеце таямніцы літар. Не абыдзецца і без творчых майстар-класаў на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”.
Майстар-класы суправаджаюць часовую экспазіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.
Дзень Дзіцяці – Моц слоў
- 31 мая (нядзеля), 11:00-15:00;
- Месца: сквер каля музея і музейныя прасторы;
- Бясплатны ўваход;
- Дакладная праграма будзе даступная на старонцы музея ў першы тыдзень мая
Перад намі незвычайнае свята – Дзень Дзіцяці! Свята забаў і адпачынку. Натхнёныя новай часовай выставай, мы занурымся ў свет літар і моў. Будзем забаўляцца, праходзіць лабірынты са словамі, прымаць удзел у творчых майстар-класах і атрымліваць узнагароды!
Майстар-класы суправаджаюць часовую экспазіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.
Варта ведаць
- Для каго: дзеці ва ўзросце 4-10 гадоў і іх апекуноў / апякунак;
- Працягласць: прыкладна 150 хвілін;
- На майстар-класах дзейнічае рэгламент. Просім з ім азнаёміцца перад заняткамі. Удзел у майстар-класе аўтаматычна пацвярджае, што вы згодныя з палажэннямі рэгламенту;
- Апякун / апякунка прымае ўдзел у занятках;
- У залежнасці ад тэматыкі заняткі праводзяцца на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” альбо на пастаяннай / часовай экспазіцыі;
- Колькасць месцаў абмежаваная;
- Безбар’ерная прастора;
- Індукцыйная пятля і гукаізаляцыйныя навушнікі даступныя на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”;
- На Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” неабходны зменны абутак.