Пра музей
Гадзіны працы
панядзелак | серада | чацвер | пятніца | нядзеля
- Музей працуе: 10:00-18:00;
- Апошні ўваход на часовую выставу: 17:30;
- Апошні ўваход на пастаянную выставу: 16:00;
- ЧАЦВЕР – БЯСПЛАТНЫ ДЗЕНЬ
субота
- Музей працуе: 10:00-20:00;
- Апошні ўваход на часовую выставу: 19:30;
- Апошні ўваход на пастаянную выставу: 18:00
ВЫХОДНЫ:
- Аўторак
Правілы продажу білетаў і наведвання музея POLIN
Музейная каса і музейная крама працуюць у гадзінах працы музея. Рэстаран працуе ў гадзінах працы музея. Графік працы можа быць зменены. Калі ласка, плануйце свой візіт у музей, улічваючы час на праверку бяспекі перад уваходам у музей.
ЗАЎВАГА: Мы даем наведвальнікам мабільныя крэслы, якія можна бясплатна ўзяць для адпачынку падчас агляду выставы.
Кантактныя дадзеныя
Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN
Вуліца Мардэхая Анелевіча, 6
00-157 Варшава
Тэлефон: 22 471 03 00, пошта: [email protected]
Інфармацыя для індывідуальных наведвальнікаў: 22 471 03 01, [email protected], працуе: панядзелак-пятніца 10:00-17:00
Інфармацыя для арганізаваных групаў: 22 471 03 01, [email protected], працуе: панядзелак-пятніца 10:00-17:00
Рэзервацыя школьных майстар-класаў: [email protected], панядзелак-пятніца 10:00-17:00
Рэзервацыя экскурсій: [email protected], панядзелак-пятніца 10:00–17:00
Сакратарыят: 22 471 03 00, e-mail: [email protected]
Місія
Мы захоўваем і адраджаем памяць пра гісторыю польскіх яўрэяў, супрацьдзейнічаем праявам антысемітызму і дыскрымінацыі, а таксама гаворым пра ўзаемаразуменне і павагу.
Візія
Музей знаходзіцца ў важным для памяці яўрэяў месцы. Мы бяром на сябе адказнасць за прадстаўленне мнагамернай гісторыі польскіх яўрэяў як жывой і значнай для сучаснасці, такой, якая змяняе ўзровень разумення і эмоцыі. Мы хочам быць музеем, які крытычна ставіцца да любой інфармацыі, і ў той жа час з’яўляецца даступным і адкрытым для супрацоўніцтва.
Дэкларацыя
Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN знаходзіцца ў самым сэрцы даваеннай яўрэйскай Варшавы, у раёне, які падчас вайны немцы ператварылі ў гета. Наш сучасны будынак стаіць насупраць Помніка героям гета, што стварае ўнікальную прастору памяці і роздумаў. Помнік ушаноўвае барацьбу і пакутніцкую смерць польскіх яўрэяў, а Музей POLIN распавядае іх гісторыю, паказваючы, што Халакост – насуперак злачынным планам яго арганізатараў – не з’яўляецца апошняй старонкай яўрэйскага жыцця і культуры на гэтай зямлі.
Сэрцам POLIN з'яўляецца пастаянная экспазіцыя, якая прапануе падарожжа праз тысячагадовую гісторыю польскіх яўрэяў, расказаную шматлікімі галасамі і з розных перспектыў. Мы хочам, каб гэтае падарожжа стала для наведвальнікаў досведам, які зменіць іхняе ўспрыманне, а гісторыя польскіх яўрэяў была больш зразумелай, блізкай і асабістай.
Драматычная гісторыя польскіх яўрэяў – адпраўны пункт для размовы пра выклікі сучаснасці. Гэта гісторыя, якая мае значэнне і зараз, і ў будучыні. Мы верым, што знаёства з ёю можа стымуляваць спачуванне і павагу да людзей іншых веравызнанняў і культур. Мы імкнемся да таго, каб як мага больш наведвальнікаў і ўдзельнікаў нашых праграм пазналі больш глыбокі і шчыры вобраз польска-яўрэйскіх адносінаў.
Гэтыя мэты асабліва важныя сёння, калі мы назіраем вяртанне антысемітызму, якога не было ў Польшчы з сакавіка 1968 года.
Мы сутыкаемся з ростам ксенафобіі, радыкальнага нацыяналізму, з бруталізацыяй публічнай мовы. Мова нянавісці становіцца звычайнай справай, напрыклад, у сацыяльных сетках. Антысеміцкія і расісцкія арганізацыі пакуль застаюцца маргінальнымі, аднак іх уплыў расце, асабліва сярод моладзі.
«XI запаведзь: Не будзь абыякавым» – пасланне Мар’яна Турскага з лагера Аўшвіц – будзе фарміраваць нашую пазіцыю і дзеянні. Музей будзе адстойваць гістарычную праўду. Ён застанецца цэнтрам незалежнай дыскусіі; цэнтрам смелых і амбіцыйных часовых выставаў, адукацыйных праграм і сацыяльных акцый, што шырока ўцягваюць грамадскасць, у тым ліку праз інтэрнэт; узорнай культурнай установай у плане змяншэння бар'ераў для маргіналізаваных груп, асабліва для людзей з інваліднасцю; месцам важных і даступных калекцый матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны; музеем, які падтрымлівае мясцовыя ініцыятывы па ахове і папулярызацыі гісторыі і культуры яўрэяў па ўсёй Польшчы.
Памятаючы пра трагічную гісторыю польскіх яўрэяў, мы адчуваем адказнасць за выхаванне адкрытых грамадзян і супольнасцяў, якія забяспечваюць свабоду і бяспеку для меншасцей.