Aдукацыйная прапанова Mузея POLIN для школ на беларускай мове
Сустрэчы з яўрэйскай культурай
Падчас сустрэчы мы будзем даследаваць прадметы, сімвалы і традыцыі, звязаныя з рэлігійным і штодзённым жыццём яўрэяў. Наведаем пастаянную экспазіцыю, дзе пабачым інтэр’ер сінагогі і традыцыйнага яўрэйскага дому.
Натхніўшыся ўбачаным, мы створым уласны мастацкі выраб на майстар-класе. Заняткі дазволяць вучням зразумець такія паняцці, як шабат, сінагога ці яўрэйскі дом. Гэта цудоўная магчымасць, каб даведацца пра багацце яўрэйскай культуры ў цікавай і даступнай форме.
Пасля асноўнай часткі прадугледжаны вольны час для гульняў у нашай прасторы (у залежнасці ад патрэбаў групы).
Арганізацыйная інфармацыя
- Працягласць заняткаў: 90 хвілінаў
- Дзень: серада (14:00–16:00)
- Месца правядзення заняткаў – пастаянная экcпазіцыя музея і Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” (сучасная і бяспечная прастора для дзяцей у Музеі POLIN)
- Група да 20 асобаў + апекуны, апякункі
- Рэзервацыя: [email protected]
Гульні і забавы з двароў мінулага
Запрашаем на майстар-класы, поўныя радасці і руху, падчас якіх мы перанясёмся ў даваенныя двары і адкрыем свет дзіцячых гульняў мінулага. Мы навучымся гуляць у дрэйдл, пазнаёмімся з ваўчком і адркыем для сябе іншыя забытыя забавы. Таксама мы даведаемся, адкуль у польскіх лічылках з’явіліся словы з мовы ідыш. Пабачым, як выглядалі вуліцы і двары шмат гадаў таму, а потым і самі станем удзельнікамі незвычайных гульняў!