Сямейная гульня "Таямнічы музей"
- Для каго: сем'і з дзецьмі ва ўзросце 5-10 гадоў;
- Калі: 1 ліпеня – 31 жніўня 2025;
- Бясплатна;
- УВАГА! Гульня даступная на беларускай мове;
- Прызы можна атрымаць у касах музея пасля завяршэння гульні.
Гульня “Таямнічы музей” – гэта спецыяльная прапанова для сямей, якія плануюць наведаць наш музей разам з дзецьмі падчас вакацый. З 1 ліпеня да 31 жніўня 2025 года падчас пакупкі білетаў (бясплатны дзень для наведвання – чацвер) можна бясплатна атрымаць карту для сямейнай гульні па пастаяннай экспазіцыі. Вы будзеце даследаваць выбраныя галерэі* на выставе і шукаць адказы на пытанні. Дзякуючы гульні вы адкрыеце самыя прывабныя месцы нашай выставы і даведаецеся шмат цікавых фактаў, звязаных з яўрэйскай культурай. Усіх гульцоў чакаюць узнагароды!
* Гульня ўключае ў сябе выбраныя галерэі: ад сярэднявечча да міжваеннага перыяду.