“POLIN. Адпачні тут”. Інтэрактыўная выстава для дзяцей і дарослых

Міні-выстава ілюстрацый Юліі Канечнай

Ад красавіка запрашаем вас на Пляцоўку сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” на інтэрактыўную міні-выставу ілюстрацый Юліі Канечнай пад назвай “POLIN. Адпачні тут”.
 

  • Ад 29 сакавіка да 31 снежня 2025
  • Даступная кожныя выходныя ў гадзіны, пазначаныя як “час вольных забаў” на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”
  • Уваход на міні-выставу бясплатны
  • Безбар’ерная прастора
  • У прасторы ёсць гукаізаляцыйныя навушнікі, якімі можна карыстацца падчас наведвання выставы
  • Азнаёмся з планам творчых сямейных майстар-класаў, звязаных з выставай
  • Азнаёмся з планам сямейных нядзельных майстар-класаў, звязаных з выставай
  • На выставе дзейнічае рэгламент Пляцоўкі сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”

У свеце, поўным гукавых і візуальных раздражняльнікаў, інтэнсіўнага руху і паспеху, становіцца ўсё цяжэй знайсці ціхую прастору. Ці магчыма адшукаць у Музеі POLIN такое месца – куток, дзе мы адпачнём ад паўсядзённай мітусні, ды яшчэ і ў асяроддзі мастацтва?
Так! Гэта лес, які вырас у прасторы “У караля Мацюся”. Сярод яго дрэў хаваюцца розныя жывёлы: тыя, якіх можна высачыць на нашай выставе ў галерэі “Лес”, а таксама на скляпенні сінагогі з Гваздзяца.

Мы запрашаем вас на новую міні-выставу, распрацаваную ілюстратаркай Юліяй Канечнай. Мастачка натхнілася назвай музея POLIN (POLIN на іўрыце азначае "адпачні тут") і стварыла інтэрактыўную прастору для дзяцей і дарослых. Гэта месца, дзе мы можам насалоджвацца гармоніяй прыроды, адпачываць і атрымліваць задавальненне ад мастацтва. 

У прасторы міні-выставы, у асяроддзі звяркоў, вы знойдзеце зручныя месцы для сядзення і творчыя адукацыйныя матэрыялы, распрацаваныя мастачкай. Запрашаем дзяцей і дарослых!
Прыходзьце разам і адчуйце супакой у нашым лясным закуточку!
 

Юлія Канечная – ілюстратарка, адукатарка і аўтарка праекта «Powtórz Sobie», прадстаўленага ў Музеі POLIN, а раней – у Музеі Палаца караля Яна III у Вілянаве і Яўрэйскім Музеі Galicja. Скончыла Cambridge School of Art, Anglia Ruskin University. Для розных медыя яна стварае ілюстрацыі, дэкарацыі, анімацыі, графікі для гульняў і марыянеткі, раскрывае казачны свет прыроды і дзіцячага ўяўлення. Праводзіць творчыя майстар-класы, якія натхняюць на нестандартнае мысленне і развіццё ў галіне мастацтва.