Міні-гід на беларускай мове на часовай экспазіцыі
Запрашаем наведаць часовую выставу "Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы", дзе цяпер даступны друкаваны міні-гід па-беларуску.
На працягу стагоддзяў яўрэйскія супольнасці жылі на землях Усходняй Еўропы, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і зрабілі свой унёсак у фарміраванне мясцовага культурнага і моўнага ландшафту. Экспазіцыя паказвае, як мова станавілася прасторай развіцця культуры, рэлігіі і ідэнтычнасці. Сярод арыгінальных экспанатаў выставы — вавілонская рытуальная міска, сефардская сукенка для Торы, антычныя надмагільныя пліты з грэчаскімі эпітафіямі і амулеты з надпісамі на іўрыце.
Выстава распавядае пра мовы, якія суправаджалі яўрэяў у дыяспары — у прыватнасці, іўрыт і ідыш, пашыраныя сярод яўрэйскіх супольнасцяў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Запрашаем занурыцца ў свет літар, каб адчуць моц мовы і культуры, што жыве ў кожным слове.