“Як завесці дыназаўра” - творчыя майстар-класы і чытанне кнігі разам з Андрэем Скурко
Запрашаем беларускія сем’і на сустрэчу з аўтарам кнігі “Як завесці дыназаўра” Андрэем Скурко і творчы майстар-клас з ілюстратаркай Воляй Кузьміч. Мерапрыемства адбудзецца на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”.
Дзіцячае жыццё поўнае важных спраў: трэба паспець так шмат усяго паспрабаваць і даведацца, пакуль ты малы. У якіх рэчах можна знайсці шчасце? Ці клопат і любоў сям'і дапамагае перамагчы хваробу? Як пераадолець узроставы крызіс з падтрымкай дарослых?
Разам з паэтам мы будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні, а таксама чытаць урыўкі кнігі, разважаць і смяяцца. А магчыма, даведаемся, як завесці дыназаўра!
Чакаюць нас і іншыя прыгоды! На творчым майстар-класе, які правядзе ілюстратарка Воля Кузьміч, можна будзе стварыць уласную кнігу пра самага любімага і самага прыгожага дыназаўра. Або… Далучыцца да аднаго сакрэтнага задання.
Гэта будзе сустрэча, поўная радасці, цеплыні і прыемных сюрпрызаў.
Партнёр

Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам.


“Як завесці дыназаўра” - творчыя майстар-класы і чытанне кнігі разам з Андрэем Скурко
- Для каго? Для сямей з дзецьмі (4-8 гадоў);
- Калі? 16 лістапада (нядзеля), 15:00-18:00;
- Дзе? Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”;
- Мерапрыемства праводзіцца на беларускай мове;
- БЯСПЛАТНА. Колькасць месцаў абмежаваная;
- Рэзервацыя ўступных квіткоў: [email protected]
- Увага! Вазьміце з сабой зменны абутак.